Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна

Андрэй Юр’евіч Бодак нарадзіўся 8 мая 1961 г. у г. Брэсце ў сям’і служачых. Бацька быў ваенным, таму сям’я пераязджала па месцы службы. У 1973 г. пераехалі ў г. Свярдлоўск (з 1991 г. перайменаваны ў Екацярынбург), дзе Андрэй скончыў сярэднюю школу. Будучы школьнікам вельмі шмат чытаў, палюбіў гісторыю. У 1983 г. скончыў гістарычны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. М. Горкага.

Яўген Сямёнавіч Разенблат нарадзіўся 25 верасня 1961 г. у г. Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) у сям’і служачых. Закончыў сярэднюю школу № 13 г. Свярдлоўска. Школьнікам захапляўся спортам (самба, баскетбол, стральба), удзельнічаў у тэатральным гуртку на англійскай мове, палюбіў бардаўскую песню. Цікавіўся гісторыяй, збіраў газетныя артыкулы па гісторыі гарадоў.

Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.

Алена Мікалаеўна Грыгаровіч нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Вучылася ў Лабузоўскай пачатковай школе, Дараўскай сярэдняй школе. Вучылася старанна, была вельмі адказная, выдатніца.

 

Марыя Пятроўна Осіпава нарадзілася 27 кастрычніка 1943 г. у в. Чэрнава Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзяцінства Марыі прыпала на цяжкія пасляваенныя гады.

Юрый Аляксандравіч Іваноў нарадзіўся 7 студзеня 1943 г. у в. Дубкі Іздзешкаўскага (цяпер Сафонаўскага) раёна Смаленскай вобласці. Маці памерла ў час родаў, а бацька загінуў на фронце. Выхоўвала Юрыя цёця — маміна сястра. Пасля вайны ў Брэсце служыў пагранічнікам яго дзядзя, які забраў сястру з Юрыем з вёскі, дзе яны бедавалі, туліліся ў зямлянцы. Для Юрыя Брэст стаў родным горадам.

З адзнакай закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія» (1969). Працаваў старшынёй студэнцкага прафкама істытута (1969–1973). У 1973–1983 гг. — дырэктар школ у Кобрынскім і Брэсцкім раёнах. Дырэктар Знаменскай, Гершонскай і Тамашоўскай сярэдніх школ, у апошняй стаў адным са стваральнікаў музея касманаўтыкі.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в. Сіняўская Слабада Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго Валодзя пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.

Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).

Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі нарадзіўся 22 сакавіка 1956 г. у в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы вучыўся ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы чыгуначнага транспарту, служыў у арміі.

Старонка 1 з 3